Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман Паланскі атрымаў прэмію «Сэзар», нягледзячы на ​​акцыі пратэсту


Архіўнае фота
Архіўнае фота

У Парыжы прайшла цырымонія ўручэньня кінапрэміі «Сэзар». Лепшым фільмам стала карціна «Адрынутыя» Ладж Лі. Ўзнагароду як лепшы рэжысэр атрымаў 86-гадовы Раман Паланскі, намінацыя якога стала адной з прычын адстаўкі кіраўніцтва францускай Кінаакадэміі.


Фільм Паланскі па аднайменным рамане Робэрта Харыса атрымаў 12 намінацый. Гэта выклікала рэзкую крытыку кінаакадэміі з боку фэміністычнай супольнасьці.

У лістападзе мінулага года француская актрыса і фатограф Валянцін Манье абвінаваціла рэжысэра ў згвалтаваньні ў 1975 годзе. Сам ён хаваецца ад правасуддзя ў ЗША, дзе прызнаўся ў сэксуальнай сувязі з 13-гадовай дзяўчынкай у 1977 годзе.

Перад правядзеньнем «Сэзара» будынак Кінаакадэміі быў абклеены плякатамі, якія заклікалі да байкоту цырымоніі i пакараньня рэжысэра. Насупраць будынка прайшла дэманстрацыя пратэсту.

Сам Паланскі на ўручэньне не зьявіўся, патлумачыўшы гэта нежаданьнем сутыкацца з «самаабвешчаных трыбуналам».

Пасьля абвяшчэньня намінацыі некалькі акторак пакінулі залю на знак пратэсту супраць гэтага рашэньня, перадае Agence France-Presse.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG