Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў разабрацца з фактамі нясвоечасовай выплаты заробкаў 


Праца настаўніка

Аляксандар Лукашэнка патрабуе «выпальваць калёным жалезам» факты нясвоечасовай выплаты заробкаў. Пра гэта ён заявіў на VIII зьездзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

«Тое, што чалавек зарабіў, павінна быць яму выплачана безумоўна», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён таксама пацьвердзіў задачу росту заробкаў настаўнікаў і лекараў да 100% і 150% адпаведна ад сярэдняй па краіне.

«У чацьвёртым квартале мінулага году мы дасягнулі ўзроўню заробку бюджэтнікаў, не ніжэйшага за 80% ад узроўню па краіне. На 2020 год пастаўлена дакладная задача захаваць гэтыя паказьнікі. Заробак настаўніка павінен дасягнуць 100% ад сярэдняга па краіне, лекара — 150%», — падкрэсьліў Лукашэнка, папярэдзіўшы чыноўнікаў аб недапушчальнасьці праблемаў пры пераходзе на новую сыстэму аплаты працы ў бюджэтнай сфэры.

Паводле яго, важна надзейна абараніць тых, хто добрасумленна працуе на прадпрыемствах і ў арганізацыях, але адначасова Лукашэнка нагадаў пра ролю прафсаюзаў у супрацьдзеяньні адваротным фактам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG