Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі студэнт з каранавірусам вучыцца ў БНТУ, студэнтаў пераводзяць на індывідуальную праграму


Інтэрнат БНТУ
Інтэрнат БНТУ

У студэнта з Ірану, у якога выявілі каранавірус, мінімальныя прыкметы парушэньня здароўя, ён адчувае сябе здавальняюча. Пра гэта паведаміў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік, перадае БелТА.

Малады чалавек пражываў на кватэры, цяпер ён шпіталізаваны для мэдыцынскага назіраньня. Тэмпэратура ў яго не падымаецца вышэй за 37,4 градуса.

Са студэнтамі, зь якімі ён разам вучыўся, праводзяцца «супрацьэпідэміялягічныя захады», адзначыў міністар.

«ВНУ, у якім выявілі носьбіта каранавірусу, пераводзіцца на індывідуальную праграму навучання. Гэта БНТУ», — сказаў ён.

Паводле яго, маладога чалавека выклікалі на абсьледаваньне ў 33-ю паліклініку Менску. На момант агляду ў яго скаргаў не было. Але мэдработнікаў зьбянтэжыла невялікая тэмпература (37,3 градуса) і пачырваненьне ў горле.

Ён быў дастаўлены ў інфэкцыйную лякарню, дзе ўзялі мазкі і пацьвердзілі наяўнасьць інфэкцыі зь сямейства каранавірусаў. Цяпер удакладняецца, наколькі гэта эпідэміялягічны штам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG