Віцэ-прэзыдэнтка Ірану заразілася каранавірусам

Віцэ-прэзыдэнтка Ірану Масумэх Эбтэкар
Віцэ-прэзыдэнтка Ірану Масумэх Эбтэкар

Віцэ-прэзыдэнтка Ірану ў справах жанчын і сям'і Масумэх Эбтэкар пацьвердзіла ў сацсетках, што заразілася каранавірусам.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва IRNA, Эбтэкар здала аналізы 26 лютага, вынік быў атрыманы 27 лютага раніцай. Пасьля гэтага віцэ-прэзыдэнтка прыняла рашэньне застацца на хатнім карантыне.

Раней паведамлялася, што каранавірусам у Іране заразіліся два дэпутаты парлямэнту і намесьнік міністра аховы здароўя.

​
XS
SM
MD
LG