Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія па пераабраньні Трампа падала ў суд на New York Times


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Кампанія па пераабраньні прэзыдэнта ЗША Дональд Трампа падала ў суд на газэту New York Times, абвінаваціўшы яе ў наўмыснай публікацыі фальшывага артыкулу пра расьсьледаваньне ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія выбары ў 2016 годзе.

Як паведамляе Reuters, пазоў падалі ў Вярхоўны суд штату Нью-Ёрк. Ён тычыцца артыкулу, які быў апублікаваны 27 сакавіка 2019 году.

Трамп, які будзе змагацца за пераабраньне прэзыдэнтам ЗША на выбарах у лістападзе, неаднаразова называў розныя амэрыканскія мэдыі «фэйкавымі навінамі», а таксама шэраг зь іх «ворагамі амэрыканскага народу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG