Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летась Беларусь зьнізіла імпарт з Расеі і павялічыла экспарт


Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод

Летась, у параўнаньні з 2018 годам, на 13% зьнізіўся дэфіцыт гандлю таварамі Беларусі з Расеяй. Пра гэта паведамляе Белстат.

Калі ў 2018 годзе перавышэньне імпарту з Расеі ў Беларусь над экспартам зь Беларусі ў Расею складала 9,6 мільярда даляраў, то ў 2019 годзе гэты дысбалянс зьнізіўся да 8,4 мільярда даляраў.

Пры гэтым летась імпарт з Расеі зьнізіўся амаль на 3%, а экспарт у Расею павялічыўся амаль на 5%.

Агулам таваразварот Беларусі з Расеяй ў параўнаньні з 2018 годам практычна не зьмяніўся і склаў 35,5 мільярда даляраў.

Беларусь з Расеі імпартуе пераважна сыравіну:

  • нафту — 6,5 мільярада даляраў,
  • газ — 2,6 мільярда даляраў,
  • чорныя мэталы — 1,7 мільярда даляраў.

Асноўнымі экспартнымі таварамі Беларусі на расейскім рынку зьяўляюцца прадукты харчаваньня і прадукцыя машынабудаваньня: экспарт тварагу і сыроў склаў амаль мільярд даляраў, грузавых аўтамабіляў — 750 мільёнаў даляраў, мяса і субпрадуктаў — 600 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG