Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі перастануць расьці цэны на паліва?» Блогер сабраў незадаволеных менчукоў каля офіса «Белнафтахіму»

абноўлена

Каля 60 чалавек выйшлі 25 лютага да менскага офісу «Белнафтахіма» з нагоды павышэньня цэнаў на паліва, паведамляе Белсат.

Да людзей выйшаў намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімер Сізаў.

Сізаў сказаў, што «Белнафтахім» будзе плаўна зьмяняць цэны на паліва, бо ўзгодненая стратэгія прадугледжвае зьмену цэнаў на адну капейку, піша БелТА.

«Зараз гэта рост, але была практыка зьніжэньня на адну капейку», — сказаў Сізаў.

Прыйсьці да Белнафтахіма напярэдадні 24 лютага заклікаў блогер MozgON.

Ад пачатку 2020 году цэны на паліва павышаліся на адну капейку штотыдзень, агулам 8 разоў. У 2019 годзе цэны на паліва мяняліся 28 разоў.​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG