Паводле стану на раніцу 25 лютага, колькасьць выпадкаў заражэньня новым каранавірусам у сьвеце перасягнула 80 тысяч, а колькасьць сьмерцяў ад яго наблізілася да 3 тысяч.
Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press, удакладняючы, што пераважная большасьць выпадкаў заражэньня — 77 658 — мела месца ў Кітаі. Паводле зьвестак кітайскіх уладаў, ад новага каранавірусу ў Кітаі памерлі 2 663 чалавекі.
Па-за Кітаем найбольш выпадкаў заражэньня вірусам COVID-19 зарэгістравалі ў Паўднёвай Карэі (977), Японіі (850) і Італіі (229).