Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія купіла расейскую зброю, ігнаруючы пагрозу санкцый ЗША


Расейская сыстэма супрацьпаветранай абароны Панцирь С-1
Расейская сыстэма супрацьпаветранай абароны Панцирь С-1

Нягледзячы на папярэджаньні аб санкцыях з боку ЗША, Сэрбія атрымала расейскую сыстэму супрацьпаветранай абароны «Панцирь-С1​»​. Гэтая бальканская дзяржава дамагаецца сяброўства ў Эўрапейскім зьвязе.

23 лютага прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч пацьвердзіў у эфіры нацыянальнай тэлевізіі, што Міністэрства абароны атрымала дзьве з шасьці зэнітных сыстэмаў малой далёкасьці, чым «узмацніла магчымасьці абароны і стрымліваньня».

Вуйчыч удакладніў, што сучаснае ўзбраеньне яму прапанаваў набыць Уладзімір Пуцін.

«Купляйце „Панцирь-С1“, ён прадэманстраваў сваю найлепшую эфэктыўнасьць у Сырыі», — працытаваў ён Пуціна.

Дарэчы сказаць, што на плённую супрацу ў вайсковай галіне разьлічвае і Аляксандар Лукашэнка, які летась у сьнежні наведваўся ў гэтую краіну з афіцыйным візытам.

Сэрбска-расейская ўгода адбылася менш чым праз тыдзень пасьля таго, як міністар абароны Расеі Сяргей Шойгу наведаў Бялград, пахваліўшы «станоўчую дынаміку» у сфэры абароннага супрацоўніцтва.

Ад 2016 году Сэрбія павялічвае выдаткі на абарону, патраціўшы летась на гэтыя мэты звыш 900 млн даляраў ці на 28,7% больш, чым у папярэднім годзе.

За гэты час сэрбскія вайскоўцы набылі ў Расеі пяць верталётаў Мі-17В-5, чатыры зьнішчальныя верталёты Мі-35М і атрымалі шэсьць самалётаў-зьнішчальнікаў МіГ-29. Акрамя таго, атрымалі 30 бронетэхнічных баявых машын, а таксама 30 танкаў Т-72.

У кастрычніку мінулага году Сэрбія правяла сумесныя з Расеяй паветраныя вайсковыя вучэньні, падчас якіх былі разгорнутыя расейскія сыстэмы далёкага дзеяньня С-400 і Панцирь С-1.

Нягледзячы на тое, што Бялград афіцыйна дамагаецца сяброўства ў Эўразьвязе, кіраўніцтва краіны падтрымлівае трывалыя палітычныя і эканамічныя адносіны з Масквой.

ЗША пагражаюць санкцыямі супраць Сэрбіі, калі яна будзе набываць зброю, якая можа паставіць пад пагрозу бясьпеку суседніх дзяржаў-чальцоў NATO.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG