Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Талібан дамовіліся пра мір


Вучэньні аўганскай арміі з удзелам вайскоўцаў-жанчын, 17 лютага 2020

ЗША і Талібан падпішуць мірнае пагадненьне 29 лютага ў Катары, паведаміў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.

«Мы рыхтуемся да падпісаньня мірнага пагадненьня 29 лютага. Міжаўганскія перамовы пачнуцца неўзабаве пасьля гэтага», — цытуе дзяржсакратара ЗША Голас Амэрыкі.

Падпісаньню мірнага пагадненьня будзе папярэднічаць сямідзённы перыяд «скарачэньня гвалту», які пачнецца 21 лютага вечарам.

Пампэо выказаў упэўненасьць, што міжаўганскія перамовы прывядуць да заключэньня пастаяннага пагадненьня аб спыненьні агню і «выпрацоўцы дарожнай карты для будучага Аўганістану».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG