Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў каранавіруса перавысіла 1,5 тысячы чалавек


Ілюстрацыйнае фота


У Кітаі 14 лютага ад ускладненьняў, выкліканых новым каранавірусам COVID-19 памерла 143 чалавекі. Усяго з пачатку эпідэміі колькасьць памерлых дасягнула 1523 чалавек.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта аховы здароўя краіны.

Усяго заражаных на каранавірус 66492 чалавекі. За мінулыя суткі колькасьць інфікаваных павялічылася ў Кітаі на 2641 чалавека.
У шпіталях знаходзяцца 56873 хворых, 11 тысяч — у цяжкім стане.

Больш за 8 тысяч чалавек паправіліся, і былі выпісаныя са шпіталёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG