Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як прайшоў танцавальны флэшмоб супраць гвалту


Як прайшоў танцавальны флэшмоб супраць гвалту
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:50 0:00

Сёлета танцавальны флэшмоб супраць гвалту над жанчынамі One Billion Rising зладзілі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца». Упершыню за пяць гадоў акцыю дазволілі правесьці ў грамадзкім месцы.

Міжнародная акцыя One Billion Rising праводзіцца кожнага 14 лютага ад 2012 году. Дзень сьвятога Валянціна выбралі, бо «каханьне не павінна раніць», а арганізатары адзначаюць, што больш як 600 мільёнаў жанчын цяпер жывуць у краінах, дзе хатні гвалт ня лічыцца злачынствам. Да танцаў за сьвет бяз гвалту далучыліся жанчыны больш як з 200 краін. У розныя гады арганізатарамі флэшмобу ў Беларусі былі розныя фэмінісцкія арганізацыі і ініцыятывы, сярод якіх ГА «Радзіслава» і сацыяльна-спартыўны праект «Здольная».

У Беларусі флэшмоб прайшоў пяты раз. І толькі цяпер арганізатаркі — сёлета гэта «Цэнтар па прасоўваньні правоў жанчын — Яе правы» — змаглі атрымаць дазвол на танцы ў публічным месцы. Летась флэшмоб плянавалі правесьці ў ГЦ «Dana Mall», але міліцыя не дазволіла.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

XS
SM
MD
LG