Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: Лукашэнка адмовіўся ад прапановы Пуціна стварыць «звышдзяржаву»


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін у Санкт-Пецярбургу, 20 сьнежня 2020

Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін спрабаваў пераканаць Аляксандра Лукашэнку стварыць «звышдзяржаву» зь Беларусі і Расеі. Пра гэта піша амэрыканскае агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы ў Крамлі.

Паводле Bloomberg, паглынаньне Беларусі было галоўным плянам для Пуціна, каб захаваць уладу пасьля 2024 году, калі скончыцца тэрмін ягоных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. Пуцін беспасьпяхова спрабаваў ціснуць на Лукашэнку цягам месяца перад 15 студзеня, калі выступіў з пасланьнем Фэдэральнаму сходу і прапанаваў зьмяніць Канстытуцыю. Гэтыя зьмены былі ўжо плянам «Б», піша Bloomberg.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG