Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Проста стаяў на вышцы»: як у Нямеччыне судзяць былога ахоўніка лягера


Канцлягер Штутгоф
Канцлягер Штутгоф

З сярэдзіны кастрычніка мінулага года ў Гамбургу ідзе судовы працэс над былым ахоўнікам канцлягера Штутгоф, 93-гадовым Бруна Д. Яго прывозяць на пасяджэньні суда ў інваліднай калясцы, піша DW.

У Штутгоф ён трапіў летам 1944 году ў 17-гадовым узросьце. Менавіта таму яго справай займаецца судовая калегія па крымінальных справах непаўналетніх.

Канцлягер Штутгоф быў створаны нацыстамі недалёка ад Гданьска на тэрыторыі акупаванай Польшчы. Сярод вязьняў былі габрэі, якія складалі ў канцы 1944 году каля 70 адсоткаў зьняволеных, савецкія ваеннапалонныя і палякі. З 100 тысяч зьняволеных, якія трапілі ў лягер падчас Другой сусьветнай вайны, 65 тысяч былі расстраляныя, закатаваныя, загінулі ў газавых камэрах, памерлі ад голаду і хвароб.

Бруна Д. абвінавачваецца ў саўдзеле ў забойстве 5230 чалавек. Сам ён (дакладней, яго адвакат) апраўдваецца тым, што быў «шараговым ахоўнікам», «проста стаяў на вышцы», і нібыта нічога ня ведаў пра тое, што адбываецца ў лягеры.

Але гісторыкі, якія выступілі на працэсе абверглі гэта: Бруна Д., падкрэсьліваюць яны, мог бы падаць рапарт аб пераводзе яго ў іншае месца, і такія прыклады былі, і нічога б зь ім ня здарылася. Са сваёй вышкі ён мог бачыць і тых, хто ішоў у газавыя камэры, і напаўжывых, пераўтвораных у шкілеты зьняволеных, і трупы ў бараках.

Цяперашні працэс у Гамбургу, магчыма, будзе і не апошнім у шэрагу судоў, на якіх ідзе гаворка пра злачынствы нацыстаў у Штутгофе. Як паведаміла пракуратура ў кастрычніку 2019 года, цяпер вядзецца сьледзтва супраць былой сакратаркі лягера. Ёй 94 гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG