Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 абвінавачаных у хабарах у справе «Белтэлекаму» пайшлі на ўгоду са сьледзтвам 


Абвінавачаны ў карупцыйных злачынствах генэральны дырэктар «Белтэлекам» Сяргей Сівадзедаў
Абвінавачаны ў карупцыйных злачынствах генэральны дырэктар «Белтэлекам» Сяргей Сівадзедаў

З абвінавачанымі ў карупцыйнай справе, сярод якіх кіраўнікі «Белтэлекаму», Міжбанкаўскага разьліковага цэнтру, заключылі дасудовыя пагадненьні.

Такая інфармацыя агучаная на папярэднім паседжаньні ў Вярхоўным судзе, піша БелТА.

Сьледчым упраўленьнем КДБ Беларусі завершана расьсьледаваньне крымінальнай справы па фактах атрыманьня і даваньня хабараў пры пастаўках у Беларусь тэлекамунікацыйнага абсталяваньня, кампутарнай тэхнікі і праграмнага забесьпячэньня. Усяго абвінавачваюць 16 чалавек.

Дасудовыя пагадненьні заключылі з гендырэктарам РУП «Белтэлекам» Сяргеем Сівадзедавым, старшынёй праўленьня ААТ «Беларускі міжбанкавы разьліковы цэнтар» Фэліксам Касьпяровічам, намесьнікам начальніка галоўнага ўпраўленьня інфармацыйных тэхналёгій Нацбанку Андрэем Падгорным, прадстаўніком «АМТ-Груп Інтэрнэшнл» Міхаілам Прыгарам і прадстаўніком кампаній «Смартлабс» і «УГМК-Тэлекам» грамадзянінам Расеі Ўладзімірам Казанцавым.

Касьпяровіч абвінавачваецца ў атрыманьні сумесна з Падгорным хабараў на суму 868 тысяч даляраў, Сівадзедаў узяў ня менш за 470 тысяч даляраў. Прыгара абвінавачваецца ў дачы хабараў у агульнай суме 285 тысяч даляраў, а Казанцаў — у перадачы ня менш як 190 тысяч даляраў.

У фігурантаў справы канфіскавана больш за 1,65 мільёна даляраў (у тым ліку ў аблігацыях), 62 тысячы эўра, звыш 1 кіляграма золата.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG