Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Сіўчыка спынілі дзьве адміністрацыйныя справы 


Вячаслаў Сіўчык
Вячаслаў Сіўчык

Спынілі дзьве адміністрацыйныя справы за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Такія рашэньні 10 лютага прынялі судзьдзі Партызанскага раёну Менску Натальля Дзядкова і Іван Неўмяржыцкі. Падстава — выйшлі тэрміны даўнасьці правапарушэньняў.

Агулам супраць Вячаслава Сіўчыка было складзена пяць пратаколаў паводле артыкулу 23.34 КаАП за ўдзел у сьнежаньскіх акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй.

Усе пяць паседжаньняў у адміністрацыйных справах неаднаразова пераносіліся, бо Сіўчык быў за мяжой. Але на мінулым тыдні судзьдзя Анатоль Барысёнак усё ж вынес рашэньні ў дзьвюх ягоных справах — па 15 сутак за ўдзел у акцыях 8 і 20 сьнежня. Разгляд яшчэ адной справы мае адбыцца 24 лютага.

10 лютага суд Шклоўскага раёну разглядае справу лідэра Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Падстава — леташняя акцыя ў Менску 20 сьнежня. Судзьдзя на працэсе — Сьвятлана Баранцава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG