Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акадэмічны Інстытут мовазнаўства правядзе Тыдзень роднай мовы. Расклад падзей


Ілюстрацыйнае фота. Першы міжнародны навуковы кангрэс «Беларуская мова — галоўная гісторыка-культурная каштоўнасьць нацыі і дзяржавы», 31 кастрычніка 2019 году
Ілюстрацыйнае фота. Першы міжнародны навуковы кангрэс «Беларуская мова — галоўная гісторыка-культурная каштоўнасьць нацыі і дзяржавы», 31 кастрычніка 2019 году

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 2000 годзе рашэньнем 30-й сэсіі UNESCO ​і адзначаецца штогод 21 лютага.

Галоўная мэта гэтага сьвята — захаваньне моўнай і культурнай шматстайнасьці ў сьвеце, падтрыманьне нацыянальных моваў і культур, забесьпячэньне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай.

Да Міжнароднага дня роднай мовы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа заплянаваў цэлы «Тыдзень роднай мовы», імпрэзы пройдуць з 13 па 21 лютага.

13 лютага

  • 10.00. У Інстытуце мовазнаўства пройдзе афіцыйнае адкрыцьцё Школы юнага мовазнаўца (Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302)
  • 10.15. Сустрэча са школьнікамі-пераможцамі абласных алімпіяд па беларускай мове і гісторыі (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).
  • 15.00. Круглы стол «Беларуская мова ў кантэксьце разьвіцьця інфармацыйных тэхналёгій», у якім возьмуць удзел супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства, Аб’яднанага інстытуту праблем інфарматыкі, выкладчыкі ВНУ, спэцыялісты Парку высокіх тэхналёгій і бізнэсоўцы (Менск, вул. Багдана Хмяльніцкага, 10а).

14 лютага

  • 14.00. Прэзэнтацыя першага ў гісторыі лексыкаграфіі «Француска-беларускага слоўніка прававой лексыкі», у якім каля 25 тысяч слоў і выразаў, што ахопліваюць асноўныя паняцьці ў галіне дзяржаўнага, канстытуцыйнага, крымінальнага, міжнароднага, фінансавага, гандлёвага і грамадзянскага відаў права. (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 15).

17 лютага

  • 14.00. Круглы стол «Праблемы ўпарадкаваньня кампутарнай тэрміналёгіі», на якім абмяркуюць выкарыстаньне беларускай мовы ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302).

18 лютага

  • 15.00. Творчая сустрэча з. пісьменьнікамі «Жыватворная крыніца натхненьня», дзе гутарка пойдзе аб дыялектных, гістарычных і іншых рэсурсах беларускай мовы, якія выкарыстоўваюць беларускія пісьменьнікі для стварэньня вобразнага сьвету мастацкага твору. (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302)

19 лютага

  • 12.00 Сустрэча з навучэнцамі школы-інтэрната гораду Маладэчна (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, п. 302)
  • 15.00 Круглы стол «Роля мастацкага перакладу ў міжкультурным дыялёгу». У рамках круглага стала пройдзе прэзэнтацыя зборніка прозы «Update» па-беларуску — міжнароднага кніжнага праекту, які супольна рэалізуюць пісьменьніцы Беларусі, ЗША і Ізраіля.

20 лютага

  • 14.40. Прэзэнтацыя тэматычнага слоўніка «Плытніцтва», створанага супрацоўнікамі аддзелу дыялекталёгіі і лінгагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Архіўная частка слоўніка запісвалася пераважна ад людзей, якія самі яшчэ займаліся плытагонствам. (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 15).
  • 18.30. Сустрэча з аўтарскім калектывам «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (у 37 выпусках) (крама «Акадэмкніга», праспэкт Незалежнасьці, 72).

21 лютага

  • 13.00. Прэс-канфэрэнцыя ў Доме прэсы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, у якой будуць удзельнічаць дырэкцыя і супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства.

***

Сьвяткаваць Дзень роднай мовы плянуе і Вялікі тэатар опэры і балету Беларусі — напярэдадні сьвята, 18 лютага, там пройдзе імпрэза #Чытаемразам, у якой возьмуць удзел вядомыя беларускія паэты, зоркі сталічных тэатраў, кіно і тэлевізіі, а таксама змогуць паўдзельнічаць і гледачы. А 21 лютага там традыцыйна адзначаць паказам опэры Дзьмітрыя Смольскага «Сівая легенда».

На недзяржаўным узроўні Дзень роднай мовы сёлета плянуць адзначыць 10-гадзінным MovaFest, які ладзяць арганізатары #БНР100 у прасторы ОК16.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG