Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» мае сёлета запусьціць новыя рэйсы — у Вену, Ташкент і Каталёнію


Самалёты «Белавія» ў менскім аэрапорце
Самалёты «Белавія» ў менскім аэрапорце

Авіякампанія «Белавія» ў 2020 годзе запусціць рэгулярныя рэйсы зь Менску ў Вену, Ташкент і Рэўс — горад у Гішпаніі, у каталёнскай правінцыі Тарагона. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамэнту па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі ў інтэрвію праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ.

Агенцтва БелТА цытуе Сікорскага: «У мінулым годзе маршрутная сетка авіякампаніі "Белавія" пашырылася. У гэтым годзе таксама дададуцца тры маршруты. Гэта рэгулярныя рэйсы ў Вену, Ташкент і гішпанскі Рэўс. Флёт таксама будзе пашырацца. У красавіку плянуецца пастаўка самалёта Embraer проста з заводу. Другі самалёт Embraer новага пакаленьня чакаецца да канца гэтага году. Плянуецца таксама пастаўка двух самалётаў Boeing».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG