Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт і МУС не камэнтуюць чутак пра затрыманьне экс-міністра Ігара Шуневіча


Ігар Шуневіч, 2017 год
Ігар Шуневіч, 2017 год

Ігара Шуневіча, папярэдняга міністра ўнутраных спраў, затрымалі. Пра гэта піша Onliner.by са спасылкай на свае крыніцы.

Партал не ўдакладняе, у якасьці каго затрыманы Шуневіч. Тэлеграм-канал NEXTA зьвязвае меркаванае затрыманьне з «цукровай справай».

Аднак афіцыйныя органы, Сьледчы камітэт і Міністэрства ўнутраных спраў, гэтай інфармацыі не пацьвярджаюць.

Свабода сочыць за разьвіцьцём падзей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG