Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню Партыі БНФ пратрымалі чатыры гадзіны на беларуска-ўкраінскай мяжы

абноўлена

Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Машыну зь беларускай дэлегацыяй на канфэрэнцыю «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі» ў Кіеве, якая вярталася ў Беларусь 8 лютага, беларускія памежнікі і мытнікі пратрымалі на памежным пераходзе «Новая Гута» больш чым чатыры гадзіны.

У машыне знаходзіліся старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сябра Сойму Партыі БНФ Ігар Лялькоў і два актывісты руху салідарнасьці «Разам».

«Сёньня мы яшчэ былі запрошаныя ўкраінскім бокам на „Бандэраўскія чытаньні“», — сказаў Свабодзе Рыгор Кастусёў па тэлефоне. — Украінскую мяжу мы перайшлі без пытаньняў, а на беларускім баку ў нас знайшлі праграмкі гэтых мерапрыемстваў і ня могуць разабрацца, што з намі зрабіць. Нават у прыбіральню вадзілі пад канвоем».

Мытнікі сказалі Рыгору Кастусёву, што матэрыялы канфэрэцыі і чытаньняў, якія яны знайшлі ў машыне, «паслалі на экспэртызу ў Гомель».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG