Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайцаў, якія вяртаюцца з вакацый, адправяць у карантын пад Радашкавічы 


Пасажыры з Кітаю у менскім аэрапорце

Дзіцячы аздараўленчы лягер «Брыгантына» пад Радашкавічамі на Меншчыне стане базай для карантыннай ізаляцыі грамадзянаў Кітаю, якія прыбываюць у Беларусь, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Сваю працу ён пачаў 7 лютага. Сюды будуць звозіць найперш студэнтаў і супрацоўнікаў індустрыяльнага парку «Вялікі камень», якія вяртаюцца пасьля вакацый у сувязі з кітайскім Новым годам.

Мэдыцынскія абсьледаваньні там весьціся ня будуць, двухтыднёвы карантын патрэбен для таго, каб паназіраць за фізычным станам іншаземцаў з зоны эпідэміялягічнага бедзтва.

У адміністрацыі аздараўленчай установы карэспандэнту Свабоды факт прыёму кітайцаў пацьвердзілі.

Паводле стану на 7 лютага, экспэрты Міністэрства аховы здароўя праверылі пробы больш чым у паўтысячы грамадзянаў, якія прыехалі з Кітаю. Каранавіруса ня выявілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG