Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя нестыкоўкі ў беларускай «цукровай справе»: погляд з Масквы


Карэспандэнтка тэлеканалу «Настоящее время» Яўгенія Котляр вывучыла фінансавыя дакумэнты Беларускай цукровай кампаніі.

Вэрсія Аляксандра Лукашэнкі пра дзейнасьць «цукровай мафіі» ў Беларусі не пацьвярджаецца фінансавай справаздачнасьцю кампаніі і рэальнай сытуацыяй на расейскім цукровым рынку, дзе крызыс перавытворчасьці свайго цукру, сьцьвярджае тэлеканал.

Што вядома пра «цукровую справу»

КДБ завёў крымінальныя справы паводле ч. 3 арт. 430 «Атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры» ў дачыненьні да адказных асобаў і паводле ч. 2 арт. 431 «Даваньне хабару ў буйным памеры» да бізнэсоўцаў. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць пакараньне да 15 гадоў.

Расьсьледаваньне працягваецца. Сьледчы Канстанцін Бычак сьцьвярджае, што фігуранты даюць паказаньні з прызнаньнямі і супрацоўнічаюць са сьледзтвам.

Цяпер затрыманыя:

  • дырэктар Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіл Крыштаповіч,
  • дырэктар Слуцкага цукроварафінаднага камбінату Мікалай Пруднік,
  • дырэктар Жабінкаўскага цукровага заводу Віктар Міронаў,
  • дырэктар Скідальскага цукровага заводу Дзьмітры Ягораў,
  • Былы намесьнік кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Уладзімер Ціхіня,
  • дырэктар Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітры Кірылаў,
  • Заснавальнік расейскай кампаніі «Полимер» Сяргей Кананенка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG