Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар ФБР: Расея вядзе «інфармацыйную вайну» супраць ЗША


Дырэктар ФБР Крыстафэр Рэй

Расея вядзе «інфармацыйную вайну» супраць ЗША напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, але няма ніякіх прыкмет спробы Масквы парушыць выбарчую інфраструктуру, заявіў 5 лютага дырэктар ФБР Крыстафэр Рэй.

Паводле кіраўніка ФБР, Расея выкарыстоўвае падпольную кампанію ў сацыяльных мэдыя, каб падзяліць грамадзкую думку ў ЗША і выкарыстаць рознагалосьсі для стварэньня разладу ў амэрыканцаў. Гэтыя камэнтары адпавядаюць высновам амэрыканскіх спэцслужбаў, што Расея праводзіла падобныя апэрацыі падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў 2016 годзе ў ЗША. Масква працягвае адмаўляць такія высновы, нягледзячы на пераканаўчыя доказы.

Рэй дадаў, што цяперашнія намаганьні ўключаюць выкарыстаньне фіктыўных уліковых запісаў, кампутарных ботаў, паведамленьняў у сацыяльных мэдыя і дэзынфармацыю. Паводле яго, у пэрыяд прэзыдэнцкіх выбараў намаганьні могуць актывізавацца, і гэта ўскладняе барацьбу больш, чым канкрэтная хакерская атака.

У 2016 годзе, паводле зьвестак амэрыканскай выведкі, расейцы ўзламалі электронную пошту штаб-кватэры кандыдата ў прэзыдэнты Гілары Клінтан і праверылі мясцовыя выбарчыя сыстэмы на наяўнасьць магчымых уразьлівасьцяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG