Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі і Эстоніі прайшлі ператрусы ў мэдыйнай кампаніі, якую падазраюць у парушэньні санкцыяў ЭЗ


Лягатып Baltijas Mediju Alianse

У Латвіі і Эстоніі 4 лютага прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі «Балтыйскі мэдыя альянс» (Baltijas mediju alianse). Яна трансьлюе на тэрыторыі Латвіі і Эстоніі каля 25 тэлеканалаў, у тым ліку расейскамоўныя: Першы балтыйскі канал (Pirmais Baltijas Kanāls), Першы балтыйскі музычны канал (Pirmais Baltijas muzikālais kanāls) і «Рен-ТВ балтик» (Ren TV Baltic).

Ператрусы праводзіла латвійская Служба дзяржаўнай бясьпекі па справе аб магчымым парушэньні міжнародных санкцый па папярэдняй дамоўленасьці, паведамляецца на сайце ведамства. У Таліне ператрусы прайшлі сумесна з Паліцыяй бясьпекі Эстоніі.

«Атрыманая падчас расьсьледаваньня інфармацыя дазваляе падазраваць, што група асоб па папярэдняй змове забясьпечыла доступ да фінансавых і гаспадарчым рэсурсаў у вялікіх аб’ёмах асобе, супраць якой уведзеныя санкцыі ЭЗ за дзеяньні, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасьць, сувэрэнітэт і незалежнасьць Украіны», — адзначае Служба дзяржбясьпекі Латвіі.

Цяпер у статусе падазраваных знаходзяцца два чалавекі. Delfi і агенцтва LETA паведамляюць, што адным з іх зьяўляецца саўладальнік і старшыня праўленьня Baltijas mediju alianse Алег Соладаў, але гэта пакуль афіцыйна не пацьверджана. Соладаў — грамадзянін Латвіі, яму належаць 50% капіталу кампаніі, а астатнія 50%, паводле дадзеных Firmas. lv, належаць расейцу Аляксею Плясунову. Соладаў зьяўляецца старшынём праўленьня Baltijas mediju alianse ад часу заснаваньня кампанііў 2007 годзе, Плясуноў зьяўляецца чальцом праўленьня.

Яшчэ некалькі чалавек маюць статус асоб, у дачыненьні да якіх распачалі крымінальны працэс, паведамілі ў Службе дзяржаўнай бясьпекі Латвіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG