Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лавіна забіла некалькі дзясяткаў ратавальнікаў у Турэччыне


Ня менш за 38 чалавек загінулі, больш за 50 пацярпелі ад лавіны на ўсходзе Турэччыны, у правінцыі Ван, якая мяжуе з Іранам. Яшчэ некалькі чалавек могуць быць заблякаваныя пад пластом сьнегу.

Лавіна накрыла групу ратавальнікаў, якія шукалі двух чалавек, якія зьніклі пасьля сыходу іншай лавіны днём раней. Тады загінулі пяць чалавек. На месца трагедыі накіравалі каманду супрацоўнікаў экстранных службаў. Вядома, што пасьля сходу другой лавіны 30 ратавальнікаў выжылі. Іх адвезьлі ў бальніцу.

Інцыдэнт адбыўся на аўтатрасе паблізу гораду Бахчэсарай. Пошукавую апэрацыю ўскладняюць туман, сьнегапад і моцны вецер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG