Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр народны артыст Беларусі, тэатральны рэжысэр Барыс Луцэнка 


Барыс Луцэнка ў галоўнай ролі спэктаклю «Ён і яна» па ідэі п’есы «Гульня ў джын» Д. Кобурна, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Горкага
Барыс Луцэнка ў галоўнай ролі спэктаклю «Ён і яна» па ідэі п’есы «Гульня ў джын» Д. Кобурна, у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Горкага

У Менску на 83-м годзе жыцьця памёр рэжысэр Барыс Луцэнка.

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Горкага, якому творца прысьвяціў амаль паўстагодзьдзя сваёй дзейнасьці.

Барыс Луцэнка паставіў больш за сотню спэктакляў на розных сцэнах у Беларусі, Расеі, Украіне, Латвіі, Літве, Нямеччыне, Швайцарыі. Сярод ягоных работ «Макбэт», «Гамлет», «Рэвізор» і многія іншыя.

У пачатку 1990-х ён таксама займаўся грамадзкай дзейнасьцю, быў у аргкамітэце Грамадзянскай партыі, якая пазьней перафарматавалася ў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

Апошнім часам Барыс Луцэнка цяжка хварэў, мала зьяўляўся на публіцы. Разьвітаньне з творцам адбудзецца 7 лютага ў ягоным тэатры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG