Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч: «Будучыня — за пакаленьнем Грэты»


Грэта Тунбэрг (фота: Jeenah Moon, Reuters) і Сьвятлана Алексіевіч (фота: Svaboda.org), каляж

Беларуская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч дала інтэрвію Deutche Welle, у якім расказала аб прэм’еры опэрнай пастаноўкі «Барыс», дэмакратыю і моладзь, Пуціна і Лукашэнку.

Што казала Алексіевіч, сьцісла:

  • Опэра «Барыс», у якой спалучаныя «Барыс Гадуноў» Пушкіна і Мусаргскага, кнігі Алексіевіч і новая музыка сучаснага кампазытара Сяргея Неўскага, пісьменьніцы спадабалася: яна «пабачыла погляд новага пакаленьня», «Неўскі вельмі тонка і трапна выбраў з тэксту тое, што для мяне сапраўды дорага».
  • «Калі чытаеш сёньня выказваньні некаторых палітыкаў расейскіх, складаецца ўражаньне наяўнасці эпідэміі, такога татальнага вар'яцтва. Гэта не вар'яцтва адзіночкі, які зарваўся, а вар'яцтва велізарнай масы людзей. [...] Становіцца страшна, калі разумееш, што ўся наша адукаванасьць, начытанасьць зьнікла».
  • «Мне здаецца, Пуцін, як і Лукашэнка, ужо закладнік самога сябе, нейкіх сваіх ідэяў. Бо „саскочыць“ проста так не атрымаецца. Дыктатарскія рэжымы жорсткія і да саміх гэтых дыктатараў. У іх няма чалавечага жыцьця!»
  • «Яны [Пуцін і Лукашэнка] будуць шкадаваць аб тым, што манархіі няма, што яны няздольныя перадаць уладу ў спадчыну. А ім бы гэтага вельмі хацелася, паколькі яны стаміліся гуляць ужо нават у гэтую прымітыўную дэмакратыю, у якую ніхто ўжо не верыць, вядома, але прыходзіцца выконваць правілы гульні».
  • «Чалавецтва перамяшчаецца з плоскасьці гісторыі ў Космас. Мяне не пакідае адчуваньне іншага часу, іншага пакаленьня, іншай эстэтыкі. Тое, што для нас мела нейкае значэньне, для іх ужо ня так важна. Для іх важнейшыя глябальны сьвет і глябальныя праблемы. Пакаленьне, якое вырасла, чытаючы „Гары Потэра“, інакш разумее пытаньні дабра і зла. Будучыня за пакаленьнем Грэты, за іхнымі ідэямі, страхамі, прыхільнасьцямі».
  • «Не пра тое спрачаюцца нашы палітычныя мужы! Фашызм перамаглі. Але чаму ня кажуць пра тое, што ў тым, што фашызм стаў магчымы, вінаваты Сталін, ягоная палітыка ў дачыненьні Камінтэрну, да левых заходніх інтэлектуалаў, якія паверылі ў альтэрнатыўны шлях разьвіцьця цывілізацыі. Была такая наіўная вера ў той час... І ўсю гэтую веру Сталін разграміў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG