Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг самых дарагіх краінаў сьвету: Беларусь таньнейшая за Расею, але даражэйшая за Ўкраіну


Менск, Прывакзальная плошча

Амэрыканскае выданьне CeoWorld Magazine склала рэйтынг самых дарагіх для жыцьця краінаў сьвету.

Пры складаньні рэйтынгу ўлічваліся 5 індыкатараў: кошт пакупкі і арэнды жыльля, цэны на прадукты і рэстарацыі, а таксама пакупніцкая здольнасьць насельніцтва.

У рэйтынгу фігуравалі 132 краіны. Беларусь апынулася на 101-м месцы — у апошняй чвэрці самых танных краінаў.

Самамі дарагімі краінамі амэрыканскае выданьне палічыла Швайцарыю, Нарвэгію і Ісьляндыю.

Францыя апынулася на 14-м месцы, ЗША — на 20-м, Вялікабрытанія — на 27-м, Германія — на 29-м.

З суседзяў Беларусі чатыры зь іх аказаліся больш дарагімі, чым Беларусь — Латвія (58-е месца), Літва (66-е), Польшча (81-е), Расея (82-е).

Украіна паводле рэйтынгу аказалася таньнейшай за Беларусь (107-е месца). Таксама таньнейшай за Беларусь аказаліся іншыя постсавецкія краіны: Малдова (105-е месца), Армэнія (109-е месца), Казахстан (117-е месца), Азэрбайджан (120-е месца), Грузія (123-е месца), Кіргізстан (127-е месца), Узбэкістан (128-е месца).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG