Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Беларусь неўзабаве прызначыць свайго амбасадара ў ЗША


Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей

Беларусь прызначыць свайго амбасадара ў ЗША ў найбліжэйшыя месяцы, заявіў 4 лютага журналістам міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, піша «Інтэрфакс».

«Мы са свайго боку можам накіраваць нашага прадстаўніка (амбасадара. — Рэд.) неўзабаве, на працягу некалькіх месяцаў, таму што патрабуецца выканаць некаторыя пратакольныя, тэхнічныя патрабаваньні», — сказаў Макей.

1 лютага дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо падчас візыту ў Менск заявіў пра хуткае прызначэньне амбасадара ў Беларусі. 3 лютага амэрыканскія СМІ назвалі імя імавернага амбасадара ЗША ў Беларусі — чакаецца, што адміністрацыя прэзыдэнта Дональда Трампа прызначыць на гэтую пасаду Джулі Фішэр, вэтэрана дыпляматычнай службы ЗША.

Амбасадара Беларусі ў Вашынгтоне не было 12 гадоў, як і амбасадара ЗША ў Менску. У 2008 годзе,пасьля ўвядзеньня амэрыканскіх санкцый супраць афіцыйнага Менску, амбасадары былі адкліканыя на патрабаваньне беларускіх уладаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG