Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Нідэрляндаў выставіла абвінавачаньні 3 расейцам і ўкраінцу ў справе зьбітага «Боінгу» MH17


Падчас прэс-канфэрэнцыі Аб'яднанай сьледчай групы наконт расьсьледаваньня катастрофы MH17 Malaysia Airlines у 2014 годзе. 2 кастрычніка 2019 году

Нацыянальная пракуратура Нідэрляндаў прад’явіла абвінавачваньні чатыром фігурантам справы аб катастрофе рэйсу MH17 «Малайзійскіх авіяліній», паведамляе ТАСС са спасылкай на адвакатку аднаго з абвінавачаных, грамадзяніна Расеі палкоўніка Алега Пулатава.

Абвінавачаных выклікалі ў Нідэрлянды для правядзеньня сьледчых дзеяньняў. Судовы працэс над імі павінен пачацца 9 сакавіка 2020 году.

Пасажырскі «Боінг-777» «Малайзійскіх авіяліній», які рухаўся з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся 17 ліпеня 2014 году ў Данецкай вобласьці Ўкраіны. Загінулі 298 чалавек, грамадзяне 10 дзяржаў. Улады Ўкраіны заяўлялі, што самалёт зьбілі апалчэнцы з дапамогай зэнітна-ракетнага комплексу «Бук», які ім дала Расея. Масква гэтыя абвінавачваньні адхіляе.

У чэрвені 2019 году сьледчая група па справе аб катастрофе (у яе ўваходзяць прадстаўнікі Аўстраліі, Бэльгіі, Малайзіі, Нідэрляндаў і Ўкраіны) назвала чацьвярых падазраваных. Сярод іх трое грамадзян Расеі (генэрал-маёр Сяргей Дубінскі, палкоўнік Алег Пулатаў, колішні «міністар абароны „ДНР“» Ігар Стралкоў (Гіркін), а таксама ўкраінец Леанід Харчанка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG