Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прэса памерла». Амэрыканскі мільярдэр прадаў усе свае газэты


Уорэн Бафэт
Уорэн Бафэт

Уорэн Бафэт і яго холдынг Berkshire Hathaway прадаюць усе свае газэты. Пакупніком зьяўляецца кампанія з мэдыя-індустрыі Lee Enterprise. Сума зьдзелкі — 140 мільёнаў даляраў, піша New York Times.

Усяго ў Бафэта 31 газэта. Фактычным уладальнікам усіх зьяўляецца BH Media Group, якая ўваходзіць у амэрыканскі холдынг Buffett.

Бафэт перастае валодаць такімі газэтамі, як Omaha World-Herald, The Richmond Times-Dispatch, Waco Tribune-Herald і The Buffalo News, якія ён набыў у 1977 годзе.

СМІ ўзгадваюць, што Бафэт неаднаразова заяўляў, што любіць прэс-бізнэс. Яго першай працаў быў продаж Washington Post. Год таму, аднак, ён заявіў, што «прэса памерла».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG