Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфармагенцтва БелаПАН назвала Паўла Севярынца «Беларусам году»


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН назвала «Беларусам году — 2019» сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Каб вызначыць «беларуса году», БелаПАН апытваў экспэртаў. Севярынец атрымаў 35 балаў.

На другім месцы з 15 баламі апынуўся Аляксандар Лукашэнка, трэцім стаў Сьцяпан Пуціла, вядомы як блогер Nexta.

У сьнежні 2019 году Севярынец стаў лідэрам чатырох вулічных шэсьцяў і мітынгаў супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. За гэта на яго склалі больш за 10 адміністрацыйных пратаколаў. Палітык сплаціў 2625 рублёў штрафу і адседзеў 15 сутак. Яшчэ 30 сутак «павісьлі» — суды адбыліся, пастановы ёсьць, забраць на Акрэсьціна могуць цягам году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG