Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Радзе Эўропы афіцыйна прызналі Расею бокам менскіх дамоўленасьцяў аб Данбасе


У Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, архіўнае фота

У рэзалюцыі, якую 30 студзеня прыняла Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ), Расею афіцыйна прызналі «бокам менскіх дамоўленасьцяў». Рэзалюцыю зацьвердзілі большасьцю галасоў — 49 супраць 17.

Рэзалюцыя тычыцца стану маніторынгавай працэдуры з крытычнымі заўвагамі на адрас Расеі, у якой, у прыватнасьці, ПАРЭ выказала занепакоенасьць антыдэмакратычнымі працэсамі ў Расеі.

У рэзалюцыі гаворыцца, што Расея:

  • узмацняе нэгатыўныя тэндэнцыі адносна дэмакратыі, вяршэнства права і правоў чалавека,
  • адвольна выкарыстоўвае экстрэмісцкае заканадаўства для задушэньня апазыцыі і крытычных арганізацый грамадзянскай супольнасьці;
  • пагаршае свабоду веравызнаньня, напрыклад, забараніла Сьведак Іеговы;
  • вызначае «межы» і ажыцьцяўляе паўзучую анэксію грузінскіх рэгіёнаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі; ажыцьцявіла незаконную анэксію Крыму і ваенную агрэсію на ўсходзе Ўкраіны.

У рэзалюцыі зьмяшчаюцца наступныя патрабаваньнi да Расеі:

  • у поўнай меры выконваць менскія дамоўленасьці, бокам якіх зьяўляецца Расейская Фэдэрацыя (вылучаную фразу дадалі на прапанову Ўкраіны, якую падтрымала большасьць);
  • спыніць ваеннае ўварваньне і падтрымку незаконных узброеных фармаваньняў на ўсходзе Украіны;
  • адмяніць незаконную анэксію Крыму;
  • спыніць і адмяніць вызначэньне «мяжы» і паўзучую анэксію грузінскіх рэгіёнаў Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі;
  • ліквідаваць любыя юрыдычныя перашкоды для безумоўнага выкананьня рашэньняў Эўрапейскага суду ў правах чалавека і безумоўна выконваць іх (Пуцін прапанаваў зьмены ў канстытуцыю, якія дазваляюць не выконваць рашэньні ЭСПЧ);
  • безумоўна і поўна супрацоўнічаць з супольнай сьледчай групай і пракуратурай Нідэрляндаў для прыцягненьня да адказнасьці асоб, адказных за зьбіваньне рэйсу MH17 на Данбасе,
  • прыняць эфэктыўныя захады, накіраваныя на прадухіленьне парушэньняў правоў ЛГБТ, у прыватнасьці ў Чачэніі,
  • у поўнай меры супрацоўнічаць зь міжнароднай супольнасьцю ў расьсьледаваньні забойства Барыса Нямцова.

Расейская дэлегацыя выступіла супраць рэзалюцыі ПАРЭ.

Дэпутат Дзярждумы Расеі Мікалай Рыжак, выступаючы ад імя расейскай дэлегацыі, заявіў, што Расея не зьяўляецца ўдзельнікам менскіх пагадненьняў, піша агенцтва «Интерфакс».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG