ЗША і Канада ўвялі санкцыі супраць тых, хто ўдзельнічае ў арганізацыі незаконных «выбараў» у анэксаваным Расеяй Крыме.
ЗША ў сувязі з расейскімі выбарамі ў Крыме і пачаткам чыгуначных зносін па Керчанскім мосьце ўвялі санкцыі супраць сямі чыноўнікаў:
- Міхаіл Развазжаеў, часовы выканаўца абавязкаў старшыні расейскага ўраду Севастопаля,
- Юрый Гацанюк, старшыня расейскага ўраду Крыму,
- Уладзімір Немцаў, сьпікер расейскага парлямэнту Севастопаля,
- Кацярына Албатаева, член Савету Фэдэрацыі Расеі з Севастопаля,
- а таксама трое кіраўнікоў выбарчых камісій.
Акрамя таго, пад санкцыі трапіла маскоўская прыватная чыгуначная кампанія кампанія Grand Service Express, якая ажыцьцяўляе пасажырскія перавозкі паміж Расеяй і анэксаваным паўвостравам праз Керчанскі мост.
Санкцыі азначаюць замарожваньне кантраляваных ЗША актываў прыватных асобаў і кампаній з абмежавальнага сьпісу.
У Канадзе пра санкцыі супраць шасьці чалавек, датычных да незаконных выбараў у Крыме, аб'явіў міністар замежных спраў Франсуа-Філіп Шампань. Адпаведны дэкрэт замарожвае актывы і забараняе супрацоўніцтва з гэтымі людзьмі, забараняючы хоць каму ў Канадзе і канадцам за межамі Канады гандляваць з імі, рабіць ім фінансавыя і іншыя паслугі.
- 29 студзеня Эўразьвяз таксама назваў імёны сямі чалавек, санкцыянаваных за арганізацыю і правядзеньне 8 верасьня 2019 году незаконных мясцовых «выбараў» у анэксаваным Расеяй Крыме.
- Цяпер у санкцыйным сьпісе ЭЗ знаходзіцца 177 фізычных і 44 юрыдычныя асобы.
- 8 верасьня 2019 году на тэрыторыі паўвострава, далучанага да парлямэнту Крыма і мясцовых уладаў, прайшло «галасаваньне».
- У Міністэрстве замежных спраў Украіны назвалі «юрыдычна несапраўднымі» расейскія выбары на паўвостраве і заклікалі міжнародную супольнасьць даць «фундамэнтальную ацэнку» незаконным дзеяньням Расеі.
- Эўрапейскі зьвяз не прызнаў расейскіх «выбараў» у Крыме і ў Севастопалі.