Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя не зарэгістравала выпадкі заражэньня каранавірусам у Беларусі


Маска дапамагае засьцерагчыся ад каранавірусу. Фота з Ганкогу.
Маска дапамагае засьцерагчыся ад каранавірусу. Фота з Ганкогу.

З такой заявай выступіў міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік, якога цытуе БЕЛТА.

«Мы ацэньваем патэнцыйныя рызыкі і распрацоўваем комплекс мерапрыемстваў, які дазволіць гэтыя рызыкі мінімізаваць», – сказаў Каранік.

Колькасьць сьмерцяў з прычыны заражэньня новым каранавірусам у Кітаі ўзрасла да 106, на 27 студзеня ўлады афіцыйна пацьвердзілі 4515 выпадкаў захворваньня, паведаміў 28 студзеня дзяржаўны камітэт КНР у пытаньнях аховы здароўя.

27 студзеня зарэгістравалі 1771 новых выпадкаў захворваньня (зь іх 516 — цяжкія) і 26 новых сьмерцяў (24 — у правінцыі Хубэй, па 1 — у Пэкіне і Хайнані).

Два беларусы папрасіліся дадому

Тым часам намесьнік начальніка ўпраўленьня Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі Ігар Белы расказаў журналістам, што два беларусы папрасілі дапамагчы ім зьехаць з кітайскай правінцыі Хубэй.

Як удакладніў дыплямат, агулам там знаходзяцца дзевяць грамадзян Беларусі, зь пяцьцю наладжаны тэлефонны кантакт. Два выказалі жаданьне пакінуць рэгіён.

Ігар Белы сказаў, што немагчыма агучыць дакладную колькасьць беларусаў, якія знаходзяцца ў Кітаі: яны прыязджаюць у краіну з рознымі мэтамі, як індывідуальна, так і ў арганізаваных турах.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG