Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Генадзя Грушавога


Генадзь Грушавы

Падзеі 28 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

28 студзеня 2014 году памёр Генадзь Грушавы, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня. Стваральнік і кіраўнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобылю».

Чарнобыльскі шлях, 2000 год. Выступае Генадзь Грушавы
Чарнобыльскі шлях, 2000 год. Выступае Генадзь Грушавы

Таксама ў гэты дзень

1573 — утвораная Варшаўская канфэдэрацыя, якая выступала ў абарону рэлігійнай свабоды ў Рэчы Паспалітай.

1577 — Стэфан Баторы надаў Мазыру магдэбурскае права, горад атрымаў герб.

Гістарычная рэканструкцыя гербу Мазыра з кнігі Анатоля Цітова «Гербоўнікі беларускіх гарадоў» і афіцыйны герб гораду
Гістарычная рэканструкцыя гербу Мазыра з кнігі Анатоля Цітова «Гербоўнікі беларускіх гарадоў» і афіцыйны герб гораду

Які сьлед у нашай геральдыцы пакінулі расейцы

1588 — Жыгімонт ІІІ Ваза зацьвердзіў Трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага.

1820 — расейская экспэдыцыя на шлюпах «Усход» і «Мірны» адкрыла Антарктыду.

У гэты дзень нарадзіліся

1889 — Язэп Мамонька, беларускі палітычны дзяяч.

1903 — Іван Былінскі, дзяржаўны дзяяч БССР.

1919 — Павал Кармунін, народны артыст Беларусі.

1940 — Леанід Дайнека, беларускі пісьменьнік.

Леанід Дайнека разам з жонкай Зінаідай
Леанід Дайнека разам з жонкай Зінаідай

1943 — Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, народны артыст Беларусі.

1955 — Нікаля Сарказі, прэзыдэнт Францыі ў 2007–2012 гадах.

У памяці

1996 — ад інфаркту памёр Ёсіф Бродзкі, расейскі і амэрыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

Ёсіф Бродзкі
Ёсіф Бродзкі

2002 — памерла Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца.

2004 — памёр Леанід Побаль, беларускі археоляг.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG