Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень 75-годзьдзя вызваленьня Асьвенціму ў былым канцлягеры Аўшвіц ушанавалі памяць ахвяраў


Былыя вязьні лягеру сьмерці Аўшвіц на цырымоніі ўскладаньня вянкоў, 27 студзеня 2020

На тэрыторыі былога лягеру сьмерці Аўшвіц 27 студзеня праходзяць захады ў памяць аб вызваленьні канцлягеру Чырвонай арміяй 75 гадоў таму.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і больш за 200 былых вязьняў лягеру Аўшвіц-Біркенаў ўсклалі вянкі да так званай «чорнай сьцяны», каля якой эсэсаўскую ахоўнікі пакаралі сьмерцю тысячы зьняволеных.

Ва ўрачыстасьці ўскладаньня вянкоў узяў удзел прэзыдэнт Ізраілю Рэўвэн Рыўлін.

«Самыя вялікія могілкі ў сьвеце. Без магіл»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:10 0:00

«Той дзень, 27 студзеня 1945 году, зьяўляецца вельмі важным днём у сусьветнай гісторыі. Жменька вязьняў была нарэшце вызваленая чырвонаармейцамі. Я ўзрушаны, што так шмат зь іх прыйшло сюды на гэтае месца пасьля 75 гадоў. Дзякую, што вы сёньня з намі і сьведчыце праўду», — адзначыў Анджэй Дуда падчас цырымоніі.

«Нічога не заменіць адзначэньня Міжнароднага дня ахвяраў Галакосту на тэрыторыі лягеру Аўшвіц», — сказаў Рэўвэн Рыўлін, верагодна, адносячыся да Сусьветнага форуму Галакосту, арганізаванага 23 студзеня ў Ерусаліме. Дуда адмовіўся ехаць на гэты форум пасьля таго, як арганізатары не прадугледзелі яго прамовы на гэтай сустрэчы.

У другой палове дня ў Асьвенціме зьбяруцца прадстаўнікі дэлегацый з 50 краінаў сьвету.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG