Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны ідэоляг Беларусі: «Незалежнасьць краіны адстойваюць не на плошчах»


Андрэй Кунцэвіч
Андрэй Кунцэвіч

Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Кунцэвіч 26 студзеня сказаў на тэлеканале АНТ, што беларусы могуць згуртавацца вакол ідэі дзяржаўнасьці і незалежнасьці сваёй краіны.

«Вельмі важна ўсьведамляць, што незалежнасьць краіны адстойваюць не на плошчах і мітынгах, а, напрыклад, у полі за штурвалам камбайна, у завадзкім цэху каля станка, каля школьнай дошкі. Адным словам, праз тварэньне і працу, што неаднаразова падкрэсьліваў кіраўнік дзяржавы», — дадаў ён.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Андрэя Кунцэвіча намесьнікам кіраўніка сваёй адміністрацыі 19 жніўня 2019. У адміністрацыі Кунцэвіч курыруе пытаньні ідэалёгіі, грамадзкія аб’яднаньні і сродкі масавай інфармацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG