Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вывозяць амэрыканцаў з кітайскага Ўханя ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу


Кітайцы стаяць у чарзе ў аптэку, каб набыць маскі, 24 студзеня 2020 году
Кітайцы стаяць у чарзе ў аптэку, каб набыць маскі, 24 студзеня 2020 году

Злучаныя Штаты арганізуюць у нядзелю 26 студзеня чартэрны рэйс для вывазу грамадзянаў ЗША і амэрыканскіх дыпляматаў з Уханя — кітайскага мэгаполісу, які знаходзіцца ў эпіцэнтры ўспышкі каранавірусу, што ўжо прывёў да гібелі 41 чалавека ў КНР.

Пра гэта паведамляе газэта Wall Street Journal. Інфармацыю пацьвердзілі ў Дзярждэпартамэнце.

У сувязі з эвакуацыяй з Уханя, функцыі консульства будуць перададзеныя ў дыпляматычныя місіі ЗША, разьмешчаныя ў Пэкіне, Чэнду, Гуанчжоў, Шанхаі і Шэньяні.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін пракамэнтаваў паведамленьне пра рост сьмяротнасьці ад каранавірусу, заявіўшы, што Кітай сутыкнуўся зь «цяжкай сытуацыяй».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG