24 студзеня ў цэнтры Багдаду сабраліся тысячы іракцаў, пасьля таго, як вядомы шыіцкі клірык Мактад аль-Садр заклікаў да «мільённага» пратэсту супраць вайсковай прысутнасьці ЗША ў Іраку.
Асноўныя вуліцы ў Багдадзе былі перакрытыя сіламі бясьпекі, а «Зялёная зона» гораду, дзе знаходзяцца замежныя дыпляматычныя місіі і ўрадавыя будынкі, была перакрытая бэтоннымі бар’ерамі.
5 студзеня ірацкі парлямэнт прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў замежныя войскі пакінуць краіну. Гэта адбылося пасьля авіяўдару ЗША, у выніку якога 3 студзеня загінуў іранскі генэрал Касэм Сулеймані.
Аднак пасля сустрэчы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і яго ірацкага калегі Бархама Саліха 22 студзеня ў кулюарах Сусьветнага эканамічнага форуму ў швайцарскім Давосе, Белы дом заявіў, што абодва бакі дамовіліся аб неабходнасьці захаваньня вайсковай прысутнасьці ЗША ў Іраку.
Паводле агенцтва Associated Press, у Іраку цяпер 5,2 тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў, якія абучаюць вайскоўцаў ірацкай арміі і дапамагаюць ім у змаганьні зь сіламі «ісламскай дзяржавы».