Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз падпісаў дамову пра Brexit. Але яшчэ ня ўсё


Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен і кіраўнік Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль у пятніцу, 24 студзеня, падпісалі дамову аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвяза.

Пра гэта гаворыцца ў твітэры палітыкаў.

«Усе непазьбежна зьменіцца, але нашае сяброўства застанецца. Мы пачынаем новы разьдзел як партнэры і саюзьнікі», — напісаў кіраўнік Эўрапейскай Рады. Ён таксама дадаў на францускай мове, што зь нецярпеньнем чакае магчымасьці напісаць гэтую новую старонку.

Парлямэнт Вялікабрытаніі зацьвердзіў дамову аб выхадзе з ЭЗ у сераду, 22 студзеня. На наступным тыдні яе павінен ратыфікаваць Эўрапейскі парлямэнт.

Вялікабрытанія выйдзе з Эўрапейскага Зьвязу 31 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG