Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імпічмэнт Трампа: адвакаты прэзыдэнта пайшлі ў контранаступ


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Адвакаты Трампа на слуханьнях аб імпічмэнце ў Сэнаце ЗША разгарнулі дыскусію вакол былога віцэ-прэзыдэнта Байдэна. Ініцыятары імпічмэнту, прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі вымушаныя былі апраўдвацца.

У ходзе другога пасяджэньня, адведзенага пад выступы абвінаваўцаў, мэнэджэры імпічмэнту засяродзіліся на абвінавачваньні ў злоўжываньні прэзыдэнта паўнамоцтвамі: яны заяўляюць, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп дамагаўся правядзеньня расьсьледаваньня ў дачыненьні да былога віцэ-прэзыдэнта дэмакрата Джозэфа Байдэна выключна дзеля палітычнай выгады.

Трамп і яго саюзьнікі ў адказ заяўляюць, што Байдэн дамагаўся адстаўкі былога генпракурора Ўкраіны Віктара Шокіна з мэтай перашкодзіць расьсьледаваньню ў дачыненьні да газавай кампаніі Burisma, дзе працаваў ягоны сын Гантэр.

«Яны адчынілі дзьверы, і цяпер гэта актуальная тэма, — заявіў асабісты адвакат прэзыдэнта Джэй Сэк’юлаў. — Так што мы закранём адпаведныя пытаньні, як належыць абароне».

Дэмакраты настойваюць, што доказаў, якія падмацоўваюць гэта абвінавачаньне, няма. Паводле іх, Байдэн не рабіў ніякіх парушэньняў, а толькі рэалізаваў афіцыйную палітыку ЗША, калі заклікаў Украіну адправіць у адстаўку Шокіна праз падазрэньні ў карупцыі.

  • 21 студзеня ў Сэнаце пачаўся судовы працэс аб імпічмэнце Трампа. Яго абвінавачваюць у злоўжываньні уладай і перашкодзе Кангрэсу.
  • Расьсьледаваньне пытаньня аб імпічмэнце Трампа пачалося ў верасьні пасьля таго, як службовец спэцслужбы, імя якога пакуль афіцыйна не назвалі, напісаў скаргу на ціск, які прэзыдэнт рабіў на Ўкраіну, каб нанесьці шкоду яе магчымаму канкурэнту на выбарах 2020 году дэмакрату Джо Байдэну.
  • 19 сьнежня 2019 году Дональд Трамп стаў трэцім прэзыдэнтам ЗША пасьля Эндру Джонсана і Біла Клінтана, якому Палата прадстаўнікоў абвясьціла імпічмэнт.
  • Паколькі для адхіленьня патрабуецца дзьве траціны галасоў і большасьць у Сэнаце маюць рэспубліканцы, Дональд Трамп, хутчэй за усё, захавае сваё месца. У Белым доме заявілі пра перакананьне Трампа, што Сэнат яго апраўдае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG