Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна рыхтуе марскую блякаду акупаванага Крыму


Украінскія чыноўнікі маюць намер перакрыць марскі падыход да анэксаванага Крыму. Для гэтага ў дзяржаўнай установе «Дзяржгідраграфія Ўкраіны» працуюць над стварэньнем марскога рэжымнага раёну вакол паўвострава, мэта якога — не пусьціць замежныя судны да берагоў Крыму.

Ініцыятыву Дзяржгідраграфіі Ўкраіны аб стварэньні марскога рэжымнага раёну падтрымалі ВМС Украіны і Дзяржаўная памежная служба. Цяпер аўтары праекту чакаюць ухваленьня Міністэрства замежных спраў Украіны.

У Дзяржгідраграфіі Ўкраіны тлумачаць: мяжа марскога рэжымнага раёну пройдзе ўздоўж контуру паўвострава на адлегласьці 12 міль (больш за 22 км). Перакрыць падыходы ў Крым Украіне дазваляе Канвэнцыя ААН у марскім праве: яна прадугледжвае права прыбярэжнай дзяржавы часова спыніць мірны праход замежных судоў з улікам пагрозы бясьпекі гэтай прыбярэжнай дзяржавы.

Абвяшчэньне дванаццацімільнай зоны вакол Крыму — гэта крок да ўсталяваньня марской дзяржаўнай мяжы з Расеяй, якой няма да гэтага часу, кажуць экспэрты.

Ахоўваць асаблівую зону вакол Крыму і затрымліваць парушальнікаў будзе ўкраінскі флёт, кажуць у Дзяржгідраграфіі. Але вайсковыя экспэрты перакананыя: супраць расейскай агрэсіі ўкраінскія маракі бясьсільныя.

Цалкам артыкул можна пачытаць на ўкраінскай службе Свабоды.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG