Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША абмяжуюць уезд цяжарным турысткам

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША прымае новы набор правілаў, якія зробяць больш жорсткімі правілы для атрыманьня турыстычнай візы цяжарнымі замежніцамі. Гэта мае на мэце прадухіліць прыезд у ЗША жанчын, якія там нараджаюць.

Новыя правілы апублікаваныя сёньня і пачынаюць дзейнічаць ад заўтра, 24 студзеня, паведамляе амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal. Яны маюць прадухіліць тое, што адміністрацыя Трампа называе «турыстычнымі родамі». Рэч у тым, што любое дзіця, народжанае на тэрыторыі Злучаных Штатаў, цяпер мае права на амэрыканскае грамадзянства.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG