Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерусаліме адкрыўся форум Галакосту. Пра што гаварылі Нэтаньягу, Пуцін і Пэнс


У Ізраілі адкрыўся Сусьветны форум памяці ахвяр Галакосту. Мерапрыемства, прысьвечанае 75-й гадавіне вызваленьня нацысцкага лягера сьмерці «Аўшвіц» на тэрыторыі акупаванай немцамі Польшчы, праходзіць у мэмарыяльным комплексе «Яд Вашэм» у Ерусаліме.

Першымі на форуме выступілі прэзыдэнт і прэм’ер Ізраіля, прэзыдэнт Расеі і віцэ-прэзыдэнт ЗША.

Біньямін Нэтаньягу

Біньямін Нэтаньягу
Біньямін Нэтаньягу

— Для габрэйскага народа Аўшвіц — сьведчаньне таго, што адбываецца, калі ў нашага народа няма шчыта. Сёньня ў нашай нацыі ён ёсьць, — сказаў Нэтаньягу, згадаўшы ўзброеныя сілы дзяржавы. Ён дадаў, што сёньня голас ізраільцян гучыць у сусьветных сталіцах.

Прэм’ер-міністар Ізраіля выказаў заклапочанасьць адсутнасьцю адзінай сусьветнай пазыцыі ў адносінах да Ірана, які, паводле яго слоў, стварае пагрозу сусьветнай бясьпецы. «Ізраіль зробіць усё, што трэба, каб абараніць сваю будучыню», — сказаў ён. «Дзяржава Ізраіль зрабіла навуку з Галакосту», — заявіў ізраільскі прэмʼер-міністар.

Уладзімір Пуцін

Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

— Мы ня можам быць бездапаможнымі перад абліччам ксэнафобіі, расізму і антысэмітызму. Калі мы бачым спробы абараніць ксэнафобію, адмаўленьне мінулага можа мець страшныя наступствы. Я перакананы, што краіны-заснавальнікі ААН павінны адыграць тут асаблівую ролю, — заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у Ерусаліме падчас Сусьветнага форуму Галакосту.

Пуцін прапанаваў, каб у 2020 годзе адбылася сустрэча Расеі, Кітая, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША, то бок чальцоў Рады Бясьпекі ААН, якія «нагадвала б нам, што ААН нясе адказнасьць за стварэньне новага сусьветнага парадку», — падкрэсьліў прэзыдэнт Расеі.

Майк Пэнс

Майк Пэнс
Майк Пэнс

«Мы памятаем сёньня тое, што адбываецца, калі просьба аб дапамозе ігнаруецца», — сказаў Пэнс. Ён дадаў, што ён і яго жонка могуць быць прыкладам таго, што немагчыма наведаць Асьвенцім без эмоцый і не задаць пытаньне: як яны маглі? Ён таксама заклікаў аб’яднацца супраць Ірану, якая ўяўляе пагрозу для Ізраілю і міру на зямлі.

Дзясяткі сусьветных лідэраў у чацьвер сабраліся ў Ерусаліме на найбуйнейшы ў гісторыі сход, прысьвечаны памяці ахвяр Галакоста і барацьбе з сучасным антысэмітызмам.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, брытанскі насьледны прынц Чарльз, віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс, а таксама прэзыдэнты Нямеччыны, Італіі, Расеі і Аўстрыі знайшліся ў ліку больш як 40 ганаровых гасьцей Сусьветнага форуму Галакосту, прымеркаванага да 75-й гадавіны вызваленьня канцлягера Асьвенцім (Аўшвіц).

Трохгадзіннае мерапрыемства ў ерусалімскім мэмарыяльным комплексе Яд Вашэм атрымала назву «Памятаем пра Галакост, змагаемся з антысэмітызмам». Яно заклікана прадставіць адзіны фронт памяці аб генацыдзе габрэяў у Эўропе на фоне глябальнага ўсплёску гвалту супраць габрэяў на кантынэнце і ва ўсім сьвеце.

Дасьледчыкі Тэль-Авіўскага ўнівэрсытэта ў мінулым годзе паведамілі, што за 2018 год колькасьць нападаў на габрэяў з ужываньнем гвалту значна вырасла, а колькасьць габрэяў, забітых падчас антысэміцкіх актаў, была самай вялікай за некалькі дзесяцігодзьдзяў. Яны зафіксавалі 400 выпадкаў, прычым самы сурʼёзны ўсплёск адбыўся ў Заходняй Эўропе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG