Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Deutsche Bahn не плянуе кіраваць украінскай чыгункай


Deutsche Bahn будзе кансультаваць кампанію «Укрзалізниця», якая валодае ўкраінскай чыгункай, але ня будзе браць яе пад сваё кіраваньне. Гэтак нямецкая кампанія пракамэнтавала словы ўкраінскага прэм’ер-міністра Аляксксея Ганчарука.

У адказ на запыт DW, 23 студзеня ў прэс-службе кампаніі заявілі: «DB Engineering & Consulting, кансалтынгавая фірма Deutsche Bahn, якая працуе па праектах інфраструктуры, мабільнасьці і транспарту, будзе кансультаваць і падтрымліваць "Укрзалізницу" ў прадпрымальніцкіх і тэхнічных пытаньнях». Папярэдняе пагадненьне пра гэта было падпісанае 22 студзеня ў Давосе, дзе праходзіць Сусьветны эканамічны форум.

Раніцай 23 студзеня прэм’ер-міністар Украіны Аляксей Ганчарук на ўкраінскім сьняданку у рамках Міжнароднага эканамічнага форуму ў швайцарскім Давосе паведаміў: «Учора быў падпісаны мэмарандум з Deutsche Bahn. Так, мы хочам аддаць немцам на 10 гадоў ва ўпраўленьне чыгунку. Мы зьвязваем з гэтым вельмі важным рашэньнем ня толькі лёс інфраструктурнай адзінкі. Гэта экасыстэмнае рашэньне, якое павінна паказаць, што Ўкраіна беспрэцэдэнтна адкрытая», — сказаў Ганчарук.

22 студзеня прэмʼер тлумачыў, што нямецкія спэцыялісты рэфармуюць мэханізмы ўпраўленьня «Укрзалізниці». Пры гэтым Украіна цалкам захавае за сабой кантроль над прадпрыемствам.

«Укрзалізниця» зьяўляецца нацыянальным перавозчыкам грузаў і пасажыраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG