Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, калі пачнецца і завяршыцца рэканструкцыя сабора Нотр-Дам


Саборы Парыскай Божай Маці
Саборы Парыскай Божай Маці

«Рэканструкцыя сабора Нотр-Дам пачнецца ў 2021 годзе і будзе доўжыцца ня менш за 5 гадоў», — сказаў генэрал Жан-Люі Жаржэлен, прызначаны прэзыдэнтам Эманюэлем Макронам каардынатарам работ па рэканструкцыі.

Генэрал Жаржэлен выступіў у сераду перад камітэтам Сэната па культуры, раскрытыкаваўшы марудлівасьць некаторых працэдур прыняцьця рашэньняў адносна матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для рэканструкцыі. Ён таксама раскрытыкаваў працэдуру выбару камісіі для вырашэньня пытаньня аб выбары каменя для рэканструкцыі сабора.

Генэрал Жаржэлен гарантаваў, што на працягу пяці гадоў работы па рэканструкцыі будуць настолькі сур’ёзныя, што можна будзе памаліцца ў саборы, і ён сам «запросіць усіх паслухаць гімн „Te Deum Laudamus“ у саборы»

— Мы ня будзем дзейнічаць неахайна, бо мы працуем на стагодзьдзі, — сказаў Жаржэлен.

15 красавіка 2019 года ў саборы Парыскай Божай Маці адбыўся моцны пажар. Ён пачаўся на рыштаваньнях, збудаваных над дахам сабора для рэстаўрацыі. У выніку абрынуліся шпіль будынка і дах.

Нотр-Дам-дэ-Пары будаваўся каля 200 гадоў, праца пачалася ў сярэдзіне XII стагодзьдзя. Пакрыты сьвінцом шпіль, які ўпаў падчас пажару, быў дабудаваны ў сярэдзіне ХIX ст.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG