Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх бацькоў сталі радзей пазбаўляць правоў


Акцыя супраць хатняга гвалту ў Менску, сьнежань 2019

У Беларусі зьмяншаецца колькасьць спраў аб пазбаўленьні бацькоўскіх правоў. Такую статыстыку падалі на 83 сэсіі Камітэту па правах дзіцяці ААН у Жэнэве, піша БелаПАН.

Як адзначыла спэцыялістка Вярхоўнага суду Анастасія Цымановіч, пазбаўленьне бацькоўскіх правоў — гэта мера, якую ўжываюць у Беларусі, калі абараніць дзіцяці іншым спосабам ужо немагчыма. Пазбаўляе бацькоўскіх правоў суд.

Ад 2015 года ў Беларусі да крымінальнай адказнасьці за фізычны і псыхічны гвалт у дачыненьні да дзіцяці прыцягнулі больш за 500 бацькоў і іншых членаў сям’і, з іх у 2019 годзе – 127.

У 2019 годзе пракуроры разгледзелі 500 скаргаў аб парушэньні правоў дзяцей — у інтарэсах непаўналетніх падалі 300 іскаў, правялі больш за 2 тысячы праверак. Паводле іх вынікаў устаранёныя тысячы парушэньняў. Больш за 5 тысяч чалавек прыцягнулі да адказнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG