Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У актывіста БНФ здарыўся інсульт у Польшчы. Зьбіраюць грошы за апэрацыю і на лекі


Зьміцер Шэвель, архіўнае фота
Зьміцер Шэвель, архіўнае фота

15 студзеня ў актывіста партыі БНФ і незалежнага прафсаюзу РЭП Зьмітра Шэвеля здарыўся інсульт. У гэты час ён быў у польскім горадзе Торунь, і там яму зрабілі складаную апэрацыю. Цяпер Шэвель у непрытомным стане, піша сайт Партыі БНФ.

Зьміцер Шэвель вырашыў шукаць працу за мяжой пасьля звальненьня з пасады сыстэмнага адміністратара ў «Мінаўта». Актывіст лічыў звальненьне палітычным. У сьнежні ён пачаў працу ў клінінгавай кампаніі ў Торуні, але не пасьпеў аформіць мэдыцынскую страхоўку да здарэньня.

За кожны дзень у польскім шпіталі, кажа жонка Зьмітра Тацяна, цяпер налічваюць вялізныя грошы, «гаворка ідзе пра 15 тысяч злотых» (каля 4000 даляраў). Таксама грошы патрэбны на лекі і рэабілітацыю, на пражываньне жонкі побач з хворым мужам і на юрыдычныя спрэчкі з працадаўцам.

Дапамагчы сям’і грашыма можна праз сайт Molamola.by або праз рахунак Беларускага дома ў Варшаве. БНФ таксама дае кантакты людзей, празь якіх можна прапанаваць іншую дапамогу, напрыклад з жытлом у Торуні або зь юрыдычнымі паслугамі і перакладамі.

51-гадовы Зьміцер Шэвель працаваў у лагойскім «Мінаўта» 30 гадоў, ня меў парушэньняў дысцыпліны і нараканьняў на працу, але доўгі час на яго, як сьцьвярджаецца, чыніўся ціск з палітычных матываў. Ён зьбіраў подпісы за апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, быў назіральнікам на выбарах, сам вылучаўся кандыдатам у мясцовыя дэпутаты, неаднаразова быў затрыманы і аштрафаваны за ўдзел у акцыях пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG