Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўрапарлямэнце вырашылі абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі


Будынак Эўрапарлямэнту ў Брусэлі, ілюстрацыйнае фота

23 студзеня ў Эўрапейскім парлямэнце абмяркуюць сытуацыю ў Беларусі. Слуханьні арганізаваў сталы дакладчык Эўрапарлямэнту аб Беларусі Пятрас Аўштравічус, паведамляе БелаПАН.

Дамоўленасьць аб арганізацыі такога абмеркаваньня была дасягнутая падчас сустрэчы Пятраса Аўштравічуса з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі ў Тбілісі, дзе ў лістападзе 2019 году праходзіла восьмая сэсія Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства», сказаў дырэктар цэнтру дасьледаваньняў і прагнозаў разьвіцьця «Эўрапейскі дыялёг» Анатоль Лябедзька.

Паводле Лябедзькі, абмяркоўваць будуць:

  • беларуска-расейскія стасункі (пра іх раскажа Анатоль Лябедзька),
  • парлямэнцкую выбарчую кампанію ў Беларусі і сытуацыю пасьля яе (для выступу на гэтую тэму запрошаны нацыянальны каардынатар кампаніі «Права выбару» Аляксандар Сілкоў),
  • праблему Беларускай АЭС (на гэтую тэму будзе выступаць сябра таварыства «Зялёная сетка» Ірына Сухій).

Удзел у абмеркаваньні возьме таксама кіраўніца кампаніі «Наш дом» Вольга Карач.

На сустрэчу запрасілі і сустаршыню аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага. Але ён у гэты час будзе «ў іншай паездцы», а другога сустаршыню, Паўла Севярынца, зь Беларусі «ня выпусьцяць праз штрафы», сказаў Рымашэўскі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG